У амбасады Беларусі ў Канадзе няма зьвестак пра беларусаў, пацярпелых праз наезд фургона на пешаходаў у Таронта, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
23 красавіка ў канадзкім Таронта фургон уехаў у натоўп пешаходаў. Дзесяць чалавек загінулі, яшчэ 16 параненыя. Кіроўцу аўтамабіля ўдалося схавацца, аднак неўзабаве яго затрымалі. Зьвестак аб матывах яго злачынства пакуль няма. Пазьней паліцыя назвала ягонае імя: Алек Мінасян. Ён жыхар Таронта і раней ня быў вядомы паліцыі.
24 красавіка ў Таронта сёньня праходзіць сустрэча лідэраў краінаў «вялікай сямёркі» (G7) — Канады, ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі і Японіі.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо падзякаваў паліцыі, якая працуе на месцы, і выказаў салідарнасьць з пацярпелымі (пра загінулых на той момант яшчэ не было вядома).