Аляксандар Вялікі: Узыходжаньне чэмпіёна Ўкраіны па боксе Вусіка. Сёньня бой з брытанскім баксэрам Даніэлем Дзюбуа
Аляксандар Вусік, як паведамляецца, заробіць 132 мільёны даляраў у баі з брытанскім баксэрам Дэніэлем Дзюбуа. Гэта адзін з самых буйных ганарараў у гісторыі боксу. Па фотаздымках зь дзяцінства і кар'еры Вусіка можна прасачыць яго шлях ад беднай украінскай сям'і да легендарнага статусу сёньня.

1
Чэмпіён сьвету па боксе ў цяжкай вазе Аляксандар Вусік сустракаецца з украінскімі вэтэранамі вайны ў Лёндане 17 ліпеня.
19 ліпеня Вусік сустрэнецца з брытанскім баксэрам Даніэлем Дзюбуа ў матчы-рэваншы ў цяжкай вазе. За гэты бой украінец, як паведамляецца, атрымае 132, 8 мільёна даляраў, што зьяўляецца адным з найбуйнейшых ганарараў у гісторыі боксу. Дамінаваньне Вусіка ў цяжкай вазе над значна буйнейшымі супернікамі стала важным сымбалем для ўкраінцаў на фоне расейскага ўварваньня.

2
Раён Сімфэропаля, Украінская ССР, 1987 год.
Вусік нарадзіўся ў Сімфэропалі, Крым, Украінская ССР, у 1987 годзе. Вусік правёў бесклапотнае дзяцінства, але ў 1992 годзе сям'я пераехала на поўнач Украіны, каб перажыць эканамічны крызіс, які рушыў усьлед за распадам Савецкага Саюзу. «Шчыра кажучы, было цяжка», — успамінаў Вусік той пэрыяд.

3
Вусік з маці ў 1990-я гады.
У 1990-х сям'я ледзь зводзіла канцы з канцамі, юны Вусік захварэў на пнэўманію і месяцамі ляжаў у бальніцах. Лекары папярэджвалі бацькоў, што хлопчык можа ня выжыць. Пасьля перанесенага захворваньня Вусіку рэкамэндавалі заняцца спортам, каб умацаваць імунітэт, і ён пачаў займацца футболам.

4
Вусік у дзяцінстве з бацькам і старэйшай сястрой.
Беднасьць разбурыла раньнюю мару Вусіка стаць прафэсійным футбалістам. Бацька сказаў яму, што сям'я больш ня можа дазволіць сабе аплачваць трэніроўкі і форму. Замест гэтага старэйшы Вусік прапанаваў заняцца боксам.

5
Вусік зь некаторымі са сваіх раньніх баксэрскіх мэдалёў.
Спартовец расказвае, што ў дзяцінстве паабяцаў маці, што аднойчы купіць вялікі дом, дзе ўся сям'я зможа жыць разам. «Гэтымі рукамі я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб табе больш не давялося працаваць, мая дарагая мама», — сказаў ён маці.

6
Вусік сьвяткуе перамогу на Алімпійскіх гульнях 2012 году ў Лёндане.
Пасьля сотняў аматарскіх баёў Вусік быў адабраны ў зборную Ўкраіны на Алімпійскія гульні 2008 году, але прайграў італьянскаму цяжкавагавіку Клемэнтэ Русо. Праз чатыры гады ён зноў сустрэўся з італьянцам у цяжкай вазе і заваяваў золата. Пасьля перамогі бацька Вусіка па тэлефоне прызнаўся сыну-спартоўцу ў любові — гэты момант баксэр захоўвае ў памяці да гэтага часу. Старэйшы Вусік памёр усяго праз два дні пасьля таго, як даведаўся пра перамогу сына на Алімпіядзе.

7
Аляксандар Вусік сьвяткуе перамогу на чэмпіянаце сьвету ў першай цяжкай вазе ў лістападзе 2018 году.
Вусік стаў прафэсіяналам у 2013 годзе, што дало яму магчымасьць змагацца за ганарары. Неўзабаве ён атрымаў перамогу ў першай цяжкай вазе (90,7 кг). Былы супернік апісаў складанасьць бою з украінцам: "Ён шмат рухаецца і ў выдатнай форме". Цягавітасьць украінца дазваляла яму паступова нарошчваць тэмп у апошніх раўндах бою, калі яго сапернікі пачыналі здаваць.

8
Вусік пасьля бою ў цяжкай вазе з брытанскім баксэрам Энтані Джошуа ў верасьні 2021 году.
У 2019 годзе Вусік пачаў выступаць у цяжкай вазе, катэгорыі, якая значна перавышае яго натуральную вагу. Ён хутка заваяваў любоў прыхільнікаў па ўсім сьвеце сваімі інтэрвію, якія часта вар'іраваліся ад натхняльных да гульлівых. Калі рэпартэр спытаўся, што адрозьнівае яго ад іншых байцоў, ён паказаў на рот і адказаў: «У мяне ёсьць шчыліна паміж зубамі».

9
Вусік (у цэнтры справа) у першыя дні расейскага ўварваньня.
У лютым 2022 году Вусік знаходзіўся ў Вялікай Брытаніі, калі яго жонка адправіла яму паведамленьне аб уварваньні Расеі ва Ўкраіну. Баксэр неадкладна вылецеў у Польшчу, а затым паехаў у Кіеў, дзе далучыўся да батальёну тэрытарыяльнай абароны.

10
Аляксандар Вусік сьвяткуе перамогу ў рэваншы з брытанскім баксэрам Энтані Джошуа ў жніўні 2022 году.
Параненыя ўкраінскія салдаты пераканалі Вусіка пакінуць Украіну і вярнуцца да трэніровак. «Яны растлумачылі мне, што як салдат я не змагу зрабіць для сваёй краіны столькі ж, колькі як баксэр», — успамінае ён.

11
Вусік (зьлева) ухіляецца ад хуку брытанскага цяжкавагавіка Тайсана Ф'юры ў траўні 2024 году.
Украінскі баксэр уразіў увесь сьвет, выйшаўшы на двубой (як Давід супраць Галіяфа) супраць Тайсана Ф'юры, які быў на 18 кіляграмаў цяжэйшы за Вусіка і меў перавагу ў размаху рук на 18 сантымэтраў. Вусік двойчы перамагаў Ф'юры, стаўшы адзіным пераможцам брытанца, які больш нікому не прайграваў. Вусік застаецца непераможным на прафэсійным рынгу.

12
Вусік і Дэніэль Дзюбуа падчас узважваньня 18 ліпеня.
Вусік заявіў, што на фоне расейскага ўварваньня, якое працягваецца, яго перш за ўсё матывуе натхненьне, якое ён дорыць сваім суайчыньнікам-украінцам. «Я цяпер баксую не дзеля пояса, я баксую дзеля ўсіх, хто абараняе нашу краіну, і ў памяць аб тых ваярах, якіх больш няма з намі».
Бой Вусік—Дзюбуа адбудзецца на лёнданскім стадыёне "Уэмблі" 19 ліпеня.