Падзеі 18 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі пазбавіла расейскага грамадзянства азэрбайджанскага байца зьмяшаных двубоеў Джавіда Рзаева. Гэта адбылося на фоне крызісу ў адносінах Расеі і Азэрбаджану.
Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
У вёсцы Войстам Смаргонскага раёну зьмянілі подпіс на мэмарыяле каля касьцёла, прысьвечаным ахвярам фашызму і камунізму.
Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
У Менску прайшла справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ). Ёй папярэднічаў канфлікт былога кіраўніка арганізацыі Мікалая Шарсьнёва і міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Прадпрыемства моцна пацярпела падчас стыхіі, якая абрынулася на Магілёў у ноч на 10 ліпеня.
Раней у Расеі каралі толькі за распаўсюд, а не за спажываньне і пошук у інтэрнэце так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку арганізацыі мэдычнай дапамогі пры масавым паступленьні пацыентаў з траўмамі.
З заявай выступіў міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
Расейскі IT-гігант «Яндекс» пераносіць частку вытворчасьці сваіх «разумных» тэлевізараў сэрыі «ТВ Станция» з галасавым памочнікам «Алиса» з Кітаю ў Беларусь.
Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны падтрымалі прапанаваную Ўладзімірам Зяленскім кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду.
Першым пра гэты абмен паведаміў Ўладзімір Мядзінскі, памочнік Уладзіміра Пуціна.
У Нямеччыне перакананыя, што ўлады Беларусі ўсё больш выкарыстоўваюць мігрантаў як зброю супраць іхнай краіны і Эўразьвязу ў цэлым.
У вонкавай выведцы Ўкраіны перакананыя, што беларуская эканоміка «дэградуе».
У сусьветных мэдыя абмяркоўваюць магчымую ролю Мэланіі Трамп у пытаньні амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны.
Інцыдэнт здарыўся 10 ліпеня.
Паводле Міністэрства энэргетыкі, сытуацыя штатная і пагрозы няма.
Падзеі 17 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дванаццаць краінаў сумесна з Эўраюстам і Эўраполам зрабілі справаздачу аб апэрацыі супраць хакерскай групоўкі NoName057(16), якая дзейнічала ў інтарэсах Масквы.
Калі летась у Беларусі дзейнічалі 1408 аграсядзібаў, сёлета дзьве траціны зь іх ужо закрыліся.
Армія Ізраіля нанесла ўдары па штаб-кватэры ўрадавых войскаў Сырыі і па прэзыдэнцкім палацы ў Дамаску, паведамляюць BBC і ізраільскае войска ЦАХАЛ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытаньне журналістаў аб магчымай гатоўнасьці Вашынгтона пастаўляць Украіне ракеты вялікай далёкасьці, заявіў, што яго адміністрацыя не мае намеру гэтага рабіць.
Мэдыянны заробак за травень 2025 году склаў 2.014 рублёў — на 19,3% больш, чым годам раней (1.688 рублёў).
Справу завялі паводле артыкулу аб удзеле ў «непажаданай» арганізацыі.
Першая палова 2025 году адзначылася яшчэ большай інтэнсыфікацыяй русыфікацыі ў Беларусі — як на ідэалягічным, так і на інстытуцыйным узроўнях.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за адстаўку прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля і ўсяго Кабінэту міністраў.
Паведамляюць, што стан Элгіса Хэлманіса стабільны.
З пачатку году ў Літву на працу з трэціх краін прыехалі 32 тысячы замежнікаў (на 11 % меней у параўнаньні зь мінулым годам), і 6,8 тысяч грамадзян з краін Эўразьвязу (на 33,3 % больш).
Рашэньне вынес Тбіліскі гарадзкі суд у другой палове дня 15 ліпеня.
На ранейшыя звароты экспэртаў ААН улады Беларусі не адказалі.
Урад Беларусі ўхваліў праект крэдытнай дамовы зь Міністэрствам фінансаў і Экспартна-імпартным банкам Кітаю аб атрыманьні крэдыту ў 221 мільён кітайскіх юаняў (амаль 31 мільён даляраў у эквіваленце. — РС) на 15 гадоў.
У Фінляндыі з 15 ліпеня ўступіла ў сілу забарона набываць нерухомасьць грамадзянам і юрыдычным асобам пэўных краін. У сьпісе ёсьць Расея і Беларусь.
Пасьля пераезду Сяргея Ціханоўскага ў Літву загучалі заявы, нібыта Офіс Сьвятланы Ціханоўскай атрымлівае вялікія сродкі ад літоўскай дзяржавы.
Закон пералічвае артыкулы Крымінальнага кодэксу (КК), прысуд паводле якіх вядзе да абмежаваньня на працу зь дзецьмі. У яго трапілі многія артыкулы, паводле якіх судзяць праціўнікаў уладаў і ўдзельнікаў пратэстаў.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню прадстаўляў Беларусь як сталага чальца Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на пасяджэньні Савету міністраў замежных справаў дзяржаваў-удзельніц гэтага аб’яднаньня ў горадзе Цяньцзінь у Кітаі.
Арышт маёмасьці адбыўся яшчэ 31 ліпеня 2024 году, але пра гэта Аксана Колб даведалася толькі днямі.
Улады Расеі дапамогу ўкраінскім байцам лічаць спрыяньнем тэрарызму.
Міністэрства замежных справаў Казахстану адмовіла ў акрэдытацыі 16 супрацоўнікам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).
Дапамога будзе рэалізоўвацца праз адкрытыя конкурсы і праграмы Эўразьвязу.
У першым квартале 2025 году сытуацыя з банкруцтвамі ў Беларусі значна пагоршылася — колькасьць справаў аб банкруцтве павялічылася ўдвая ў параўнаньні з 2024 годам.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сілаў Украіны заявілі, што расейскія войскі ў ноч на 16 ліпеня ажыцьцявілі камбінаваную атаку з выкарыстаньнем балістычнай ракеты, запушчанай з анэксаванага Крыму, і 400 ударных дронаў з шасьці расейскіх пляцовак.
Аляксандр Лукашэнка вечарам 15 ліпеня сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Інданэзіі Прабова Суб’янта, які вяртаўся з краін Эўразьвязу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што першыя пастаўкі зброі, якую саюзьнікі купяць для Ўкраіны, ужо пачаліся.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі ў аўторак не змаглі ўзгадніць 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі.
Падзеі 16 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кая Калас у аўторак выказала меркаваньне, што Вашынгтон павінен «падзяліць цяжар» паставак узбраеньняў Украіне пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра магчымасьць для Эўропы закупіць амэрыканскую зброю для Кіева.
Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль 15 ліпеня абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Ён паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў Telegram.
Загрузіць яшчэ