Фэдэральная служба бясьпекі Расеі пазбавіла расейскага грамадзянства азэрбайджанскага байца зьмяшаных двубоеў Джавіда Рзаева. Гэта адбылося на фоне крызісу ў адносінах Расеі і Азэрбаджану.
Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.
Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
У Менску прайшла справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя Асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ). Ёй папярэднічаў канфлікт былога кіраўніка арганізацыі Мікалая Шарсьнёва і міністра спорту Сяргея Кавальчука.
Раней у Расеі каралі толькі за распаўсюд, а не за спажываньне і пошук у інтэрнэце так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку арганізацыі мэдычнай дапамогі пры масавым паступленьні пацыентаў з траўмамі.
З заявай выступіў міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы.
Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны падтрымалі прапанаваную Ўладзімірам Зяленскім кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду.
Першым пра гэты абмен паведаміў Ўладзімір Мядзінскі, памочнік Уладзіміра Пуціна.
У Нямеччыне перакананыя, што ўлады Беларусі ўсё больш выкарыстоўваюць мігрантаў як зброю супраць іхнай краіны і Эўразьвязу ў цэлым.
У вонкавай выведцы Ўкраіны перакананыя, што беларуская эканоміка «дэградуе».
У сусьветных мэдыя абмяркоўваюць магчымую ролю Мэланіі Трамп у пытаньні амэрыканскай падтрымкі Ўкраіны.
Інцыдэнт здарыўся 10 ліпеня.
Дванаццаць краінаў сумесна з Эўраюстам і Эўраполам зрабілі справаздачу аб апэрацыі супраць хакерскай групоўкі NoName057(16), якая дзейнічала ў інтарэсах Масквы.
Армія Ізраіля нанесла ўдары па штаб-кватэры ўрадавых войскаў Сырыі і па прэзыдэнцкім палацы ў Дамаску, паведамляюць BBC і ізраільскае войска ЦАХАЛ.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытаньне журналістаў аб магчымай гатоўнасьці Вашынгтона пастаўляць Украіне ракеты вялікай далёкасьці, заявіў, што яго адміністрацыя не мае намеру гэтага рабіць.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за адстаўку прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля і ўсяго Кабінэту міністраў.
З пачатку году ў Літву на працу з трэціх краін прыехалі 32 тысячы замежнікаў (на 11 % меней у параўнаньні зь мінулым годам), і 6,8 тысяч грамадзян з краін Эўразьвязу (на 33,3 % больш).
Рашэньне вынес Тбіліскі гарадзкі суд у другой палове дня 15 ліпеня.
У кантактах афіцыйных асобаў Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі пераважае вялікі піяраўскі складнік, дэманстрацыя браку міжнароднай ізаляцыі. Але моцна бракуе практычных вынікаў, у прыватнасьці, у эканамічнай супрацы.
На ранейшыя звароты экспэртаў ААН улады Беларусі не адказалі.
Урад Беларусі ўхваліў праект крэдытнай дамовы зь Міністэрствам фінансаў і Экспартна-імпартным банкам Кітаю аб атрыманьні крэдыту ў 221 мільён кітайскіх юаняў (амаль 31 мільён даляраў у эквіваленце. — РС) на 15 гадоў.
У Фінляндыі з 15 ліпеня ўступіла ў сілу забарона набываць нерухомасьць грамадзянам і юрыдычным асобам пэўных краін. У сьпісе ёсьць Расея і Беларусь.
Пасьля пераезду Сяргея Ціханоўскага ў Літву загучалі заявы, нібыта Офіс Сьвятланы Ціханоўскай атрымлівае вялікія сродкі ад літоўскай дзяржавы.
Закон пералічвае артыкулы Крымінальнага кодэксу (КК), прысуд паводле якіх вядзе да абмежаваньня на працу зь дзецьмі. У яго трапілі многія артыкулы, паводле якіх судзяць праціўнікаў уладаў і ўдзельнікаў пратэстаў.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў упершыню прадстаўляў Беларусь як сталага чальца Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на пасяджэньні Савету міністраў замежных справаў дзяржаваў-удзельніц гэтага аб’яднаньня ў горадзе Цяньцзінь у Кітаі.
Арышт маёмасьці адбыўся яшчэ 31 ліпеня 2024 году, але пра гэта Аксана Колб даведалася толькі днямі.
Улады Расеі дапамогу ўкраінскім байцам лічаць спрыяньнем тэрарызму.
Міністэрства замежных справаў Казахстану адмовіла ў акрэдытацыі 16 супрацоўнікам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).
Дапамога будзе рэалізоўвацца праз адкрытыя конкурсы і праграмы Эўразьвязу.
У першым квартале 2025 году сытуацыя з банкруцтвамі ў Беларусі значна пагоршылася — колькасьць справаў аб банкруцтве павялічылася ўдвая ў параўнаньні з 2024 годам.
Аляксандр Лукашэнка вечарам 15 ліпеня сустрэўся ў Менску з прэзыдэнтам Інданэзіі Прабова Суб’янта, які вяртаўся з краін Эўразьвязу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што першыя пастаўкі зброі, якую саюзьнікі купяць для Ўкраіны, ужо пачаліся.
Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі ў аўторак не змаглі ўзгадніць 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі.
Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль 15 ліпеня абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Ён паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў Telegram.
15 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зеленскі падпісаў закон, які рэгулюе пытаньні множнага грамадзянства.
Кампаніі, створаныя, каб абыходзіць санкцыі Эўразьвязу супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Гродна Азот», сталі крыніцамі прыватнага ўзбагачэньня — за кошт заводу, яго супрацоўнікаў і Беларусі.
Пасьля парушэньня паветранай прасторы Літвы дронам «Гербера» зь Беларусі на мінулым тыдні галоўны дарадца літоўскага прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што рэакцыя Службы аховы кіраўніцтва на інцыдэнт сьведчыць аб прафэсійнай гатоўнасьці супрацоўнікаў да такіх сытуацый
Расейская Дзяржаўная дума ратыфікавала пратакол, які зьмяняе дагавор паміж Расеяй і Беларусьсю аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 году. Дакумэнт на разгляд ніжняй палаты расейскага парлямэнту ўнёс кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін.
Блогер Андрэй Павук у размове з карэспандэнтам Свабоды назваў «пустой справай» завядзеньне супраць яго ў Беларусі чарговай крымінальнай справы за нібыта зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
«Альтэрнатыва для Нямеччыны» зацікавілася, у прыватнасьці, фінансаваньнем BySol і меркаванай падтрымкай палку імя Каліноўскага.
Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, назваў «вельмі сур’ёзнай» заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб магчымых жорсткіх санкцыях супраць Расеі ў выпадку, калі цягам 50 дзён ня будзе мірных дамоўленасьцяў з Украінай.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі выступіла зь ініцыятывай аб павелічэньні плошчы трох помнікаў прыроды — ельнікаў «Маларыцкія» і «Пажэжынскія», а таксама сядзібы Дзяржынскага.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на сэмінары Парлямэнцкай асамблеі NATO і Эўрапарлямэнту. Яна заявіла, што перамога Ўкраіны адкрые шлях да пераменаў у Беларусі, заклікала не саступаць Лукашэнку і падзякавала за вызваленьне свайго мужа.
За першае паўгодзьдзе 2025 году міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі каля 1000 грамадзян Беларусі, якія зьвярнуліся па яе.
Эўракамісар у справах абароны і космасу Андрус Кубілюс заявіў пра неабходнасьць тэрміновага ўмацаваньня абароны ўсходняй мяжы рэгіёну з дапамогай так званай «дронавай заслоны».
Першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі па разьвіцьці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Кірыл Карацееў паведаміў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплуатацыю ў сярэдзіне 2026 году.
Беларускі футбаліст Ільля Шкурын адкрыта выступае супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У 2020 годзе Павел Шабека быў камандзірам 120‑й асобнай гвардзейскай мэханізаванай брыгады, якая дысьлякуецца ва Ўруччы.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Загрузіць яшчэ