Фэдэральная служба бясьпекі Расеі пазбавіла расейскага грамадзянства азэрбайджанскага байца зьмяшаных двубоеў Джавіда Рзаева. Гэта адбылося на фоне крызісу ў адносінах Расеі і Азэрбаджану.
Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Грыгорый Скварцоў даслаў амэрыканскаму журналісту схемы бункера савецкіх часоў, якія зьмяшчаюцца ў шырока даступнай кнізе. У выніку Скварцоў нядаўна быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўленьня волі за «здраду дзяржаве».
Калі летась у Беларусі дзейнічалі 1408 аграсядзібаў, сёлета дзьве траціны зь іх ужо закрыліся.
Рашэньне вынес Тбіліскі гарадзкі суд у другой палове дня 15 ліпеня.
На ранейшыя звароты экспэртаў ААН улады Беларусі не адказалі.
Пагрозы родным і кліпы, якія нельга паказаць. Свабода пагаварыла з фронтмэнам горадзенскага гурту «Дзецюкі», які ўлады Беларусі празь пяць гадоў пасьля пратэстаў 2020-га прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Кампаніі, створаныя, каб абыходзіць санкцыі Эўразьвязу супраць дзяржаўнага прадпрыемства «Гродна Азот», сталі крыніцамі прыватнага ўзбагачэньня — за кошт заводу, яго супрацоўнікаў і Беларусі.
Блогер Андрэй Павук у размове з карэспандэнтам Свабоды назваў «пустой справай» завядзеньне супраць яго ў Беларусі чарговай крымінальнай справы за нібыта зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Беларуска Галіна Красьнянская, якая больш за 20 гадоў жыве ў Швэцыі, увесну 2023 году прыехала наведаць бацькоў і трапіла на пяць гадоў за краты — «за фінансаваньне ўзброенага фармаваньня ва Ўкраіне». Праз 2 гады і 2 месяцы яе вызвалілі.
За першае паўгодзьдзе 2025 году міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі каля 1000 грамадзян Беларусі, якія зьвярнуліся па яе.
Беларускі футбаліст Ільля Шкурын адкрыта выступае супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У Грузіі пачасьціліся адмовы беларусам у прытулку.
Раней улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» інфармацыйнае агенцтва «Позірк», дзе працавала Каравянкова.
На сайце фонду салідарнасьці BySol сабраныя сродкі на базавыя патрэбы для 21-гадовага былога палітвязьня Кірыла Балахонава.
Затрыманая ў Польшчы на запыт Менску грамадзянка Беларусі ня будзе перададзеная беларускім уладам, паведаміў тэлеканалу «Белсат» прэсавы сакратар Варшаўскай акруговай пракуратуры Пётар Скіба.
Указ № 273, накіраваны на спрашчэньне працэдур рэгістрацыі зямельных участкаў, падпісаў 14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла яго прэсавая служба.
Абвясьцілі міжнародны вышук Ігара Случака, які выехаў зь Беларусі разам зь сямʼёй, нібыта за «злачынства экстрэмісцкай накіраванасьці».
Неўзабаве ў Беларусі сканчаецца 5-гадовы тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых «пратэставых» артыкулаў. Ці азначае гэта, што рэпрэсіі спыняцца? Паслухалі ўдзельнікаў пратэстаў і юрыста.
Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях абароны правоў вайскоўцаў Вольга Рашацілава ініцыявала праверку абставінаў.
Экспэрты даўно кажуць пра запаленьне ў арганізьме як пра натуральную частку старэньня. Але новы дасьледаваньні паказваюць, што яно можа быць і вынікам узьдзеяньня навакольнага асяродзьдзя, піша газэта The New York Times.
За год колькасьць вакансіяў для адмыслоўцаў у штучным інтэлекце расьце ўдвая. Як нэўронныя сеткі зьмяняюць рынак працы, ці заменяць яны чалавека і якія спэцыялісты ўжо бязь іх ня могуць? Разьбіраемся.
Намеры ўлады ўвесьці адказнасьць за распаўсюджваньне «інфармацыі ў мэтах фарміраваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці», супярэчаць Канстытуцыі Беларусі і міжнародным абавязаньням дзяржавы.
Праваабаронцы зь «Віцебскай Вясны» заўважылі ў абноўленым сьпісе экстрэмістаў імя Аляксандра Рыбчанкі, якое супадае зь імем былога дырэктара сярэдняй школы імя Міхася Лынькова ў аграгарадку Крынкі Лёзьненскага раёну.
Апэляцыйны суд Тбілісі адмяніў папярэднюю пастанову гарадзкога суду Тбілісі, які раней не пагадзіўся з рашэньнем Дэпартамэнта міграцыі Грузіі аб адмове ў прадстаўленьні міжнароднай абароны беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Музэйная ўстанова ў Наваградку ўшануе памяць 11 000 габрэяў — ахвяраў нацысцкіх расправаў і 250 вязьняў гета, якія пракапалі сабе шлях да свабоды.
Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?
Беларускія мэдыя і арганізацыі, якія маюць легальны статус у Літве, скарысталіся магчымасьцю атрымаць 1,2 працэнта з падаткаў рэзыдэнтаў гэтай краіны. З тых, пра якія вядома, найбольш сабрала «Наша Ніва».
Пра гэта ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода. Ціханоўскі таксама патлумачыў, чаму ў адным з сваіх апошніх відэа зьвярнуўся да беларусаў з прэтэнзіяй.
Сяргея Ціханоўскага вызвалілі зь беларускай турмы 21 чэрвеня. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў падзеяў 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, выклікаўшы дыскусіі на розных пляцоўках.
І працягваюць ахвяраваць грошы нават пасьля дасягненьня патрэбнай сумы ў 5000 эўра.
У 2012 годзе ўлада марна спрабавала забараніць юбілейны канцэрт гурту «Палац». У 2025-м сілавікі арыштавалі заснавальніка «Палацу», выкладчыка Ўнівэрсытэту культуры Алега Хаменку і завялі на яго крымінальную справу.
Банкаўскі працэсінгавы цэнтар а 3:40 раніцы 10 ліпеня паведаміў, што тэхнічны збой, які ўзьнік 9 ліпеня 2025 году а 9:00 у апаратна-праграмным комплексе, зьліквідаваны.
У чэрвені 2025 года у Менску затрымалі музыку, выкладчыка і радыёвядоўцу Алега Хаменку.
За тры месяцы 2025 году ад «зьнешніх прычын» у Беларусі загінулі 32 непаўналетнія.
У Міністэрстве адукацыі вырашылі ўвесьці для школьнікаў летнюю працоўную практыку. Праходзіць яе будуць у школе, а таксама «на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў». Бацькі мяркуюць, што гэтага можна будзе ўнікнуць.
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні зь міністрам унутраных спраў Літвы Ўладзіславам Кандратовічам, бакі гутарылі па-беларуску.
Віцебскі абласны суд разглядаў справу ў адкрытым працэсе. Прысуд стаў вядомы 8 ліпеня.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі аб атрыманьні інфармацыі пра масавыя затрыманьні грамадзян паводле артыкулу 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
Пасьля ўступленьня ў сілу новага закону выплатамі для зьняволеных пэнсіянэраў будуць распараджацца папраўчыя ўстановы.
З 4 па 6 ліпеня спынена каля 175 спробаў нелегальнага пранікненьня на польскую тэрыторыю з боку Беларусі, вынікае з паведамленьня Памежнай аховы Польшчы.
Працяг сумеснай працы па вызваленьні беларускіх палітвязьняў абмеркавала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнтамі Літвы і Нямеччыны Гітанасам Наўседам і Вальтэрам Штайнмаерам.
Працоўная група па барацьбе з катаваньнямі Плятформы «Грамадзянская салідарнасьць», у якую ўваходзяць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый з шасьці краін рэгіёну АБСЭ (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расея і Ўкраіна), прадставіла вынікі вымярэньня Індэксу забароны катаваньняў за 2024 год.
«На паляне Барык у Падляшшы зьбяруцца беларусы з усяго сьвету, каб разам стварыць унікальную прастору культуры, салідарнасьці і сустрэч», — гаворыцца ў абвестцы арганізатараў.
Ад поўначы на 7 ліпеня Польшча ўвяла стацыянарны памежны кантроль на мяжы зь Нямеччынай і Літвой.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб пашырэньні махлярскай схемы выманьваньня грошай у грамадзян, калі іх запалохваюць «справамі ў КДБ» нібыта кіраўнікі арганізацыяў, у якіх яны працуюць.
Супрацоўнікі «Вясны» расказалі, што за пяць гадоў апрацавалі больш за 18 тысяч зваротаў аб дапамозе. Зараз беларусы ўсё часьцей баяцца зьвяртацца па дапамогу.
Загрузіць яшчэ