«Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што пастаўка сыстэм Patriot для падтрымкі Ўкраіны будзе прыярытэтам... Гэта таксама ўплывае на Швайцарыю, якая атрымае свае пастаўкі пазьней, чым плянавалася», — паведаміла швайцарскае вайсковае ведамства.
Швайцарыя заказала пяць сыстэм Patriot у ЗША ў 2022 годзе. Пастаўкі павінны былі пачацца ў 2026 годзе і скончыцца ў 2028 годзе. Але 16 ліпеня Пэнтагон паведаміў Міністэрству абароны Швайцарыі пра затрымку паставак.
Паводле Міністэрства абароны Швайцарыі, у мінулым годзе ЗША таксама паведамілі, што вэрсія ракет Patriot PAC-3 MSE будзе пастаўлена ў Швайцарыю пазьней, чым плянавалася, — таксама ў сувязі з прыярытэтам падтрымкі Ўкраіны.
Форум