Галоўныя падзеі тыдня аналізуе палітычны аглядальнік «Свабоды» Валер Карбалевіч.
У кантактах афіцыйных асобаў Беларусі з краінамі Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі пераважае вялікі піяраўскі складнік, дэманстрацыя браку міжнароднай ізаляцыі. Але моцна бракуе практычных вынікаў, у прыватнасьці, у эканамічнай супрацы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў устанаўленьня «справядлівых» цэнаў у крамах. Увесь час свайго кіраваньня ён змагаецца з коштамі. Але вынікі гэтай барацьбы вельмі сумныя. Беларусь — адна з сусьветных лідэраў па інфляцыі за апошнія 30 гадоў.
Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Візыт спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага, перамовы ў Менску, якія завяршыліся вызваленьнем палітвязьняў, у тым ліку, Сяргея Ціханоўскага, моцна актуалізавалі тэму палітзьняволеных, больш востра паставілі яе ў палітычны парадак дня.
Сёлетні саміт BRICS у Бразыліі не атрымаў такога вялікага рэзанансу, як мінулагодні форум гэтай арганізацыі, які прайшоў у расейскай Казані. Ён трохі зьбіў ажыятаж вакол гэтай арганізацыі.
Чаму афіцыйнае «сьвята» прайшло пад знакам унутранага напружаньня і няўпэўненасьці, разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Аляксандар Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці выглядаў вельмі нэрвовым. Ён шмат апраўдваўся за разьмяшчэньне ядзернай зброі, за перамовы з дэлегацыяй ЗША, за вызваленьне Сяргея Ціханоўскага. І гэта служыць прыкметай ягонай вялікай няўпэўненасьці.
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў на зьезьдзе «Белай Русі» заявіў пра змову ў дзяржаўных інстытуцыях. Галоўным пунктам парадку дня была адстаўка старшыні партыі Алега Раманава і абраньне новай старшыні. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі адна з другой?
Валер Карбалевіч, Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін. Фотакаляж