Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі?
Рашэньне прэзыдэнта ЗША павялічыць дапамогу Ўкраіне выкліча як мінімум ахалоджаньне ў адносінах паміж Вашынгтонам і Масквой, наступствам чаго будзе паўза ў амэрыканска-беларускім дыялёгу аб нармалізацыі адносінаў.
І варыянт ціску на беларускі рэжым, і варыянт паразуменьня зь ім не гарантуюць посьпеху і ўтрымліваюць у сабе вялікія рызыкі. Выбар паміж імі — пытаньне сьветапогляду, а не дакладнага разьліку.
Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?
Як адрэагавалі беларусы на першыя крокі Сяргея Ціханоўскага пасьля вызваленьня? Вызваленьне на працягу году трох соцень палітвязьняў — вынік ціску ці перамоваў? Ці можа Трамп пераканаць Эўропу падтрымаць яго палітыку адносна Беларусі?
Калі ЗША здымуць санкцыі з беларускага рэжыму, а Лукашэнка вызваліць усіх палітвязьняў, ці будзе ён набіраць новых? Чаму Эўропа не падзяляе падыходы Трампа да Лукашэнкі? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду?
Першыя крокі Сяргея Ціханоўскага — не памылковыя і не дакладныя, гэта пошук, рызыкоўная спроба, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Ці сапраўды КДБ падсунуў «Кібэрпартызанам» дэзынфармацыю ў выглядзе сфальсыфікаванай базы даносаў КДБ? Ці маглі беларускія спэцслужбы выцягнуць каштоўную інфармацыю аб «Кібэрпартызанах» праз Анжаліку Мельнікаву? Ці праўда, што спэцслужбы вельмі эфэктыўныя ўва ўзломе базаў дадзеных?
Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў? Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага?
Ці маглі беларускія палітычныя эмігранты рыхтаваць напад на стратэгічны аб’ект у Беларусі ці гэта чарговая спэцапэрацыя беларускага КДБ?