Паколькі Расея надалей засяроджваецца на вайне ва Ўкраіне, слабее яе ўплыў уздоўж паўднёвай мяжы, асабліва ў Армэніі і Азэрбайджане. Гэта дае магчымасьць іншым гульцам, у тым ліку Турэччыне, Эўразьвязу і ЗША, пашырыць сваю прысутнасьць у рэгіёне.
Грыгорый Скварцоў даслаў амэрыканскаму журналісту схемы бункера савецкіх часоў, якія зьмяшчаюцца ў шырока даступнай кнізе. У выніку Скварцоў нядаўна быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўленьня волі за «здраду дзяржаве».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што першыя пастаўкі зброі, якую саюзьнікі купяць для Ўкраіны, ужо пачаліся.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп увечары 13 ліпеня заявіў, што адправіць ва Ўкраіну дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot — хутчэй за ўсё, праз краіны Эўрапейскага Зьвязу. 14 ліпеня чакаецца ягоная «важная заява» наконт зацяжной вайны Расеі супраць Украіны.
Армэнія і Азэрбайджан, якія вялі чараду войнаў з канца 1980-х гадоў, працягваюць рух да мірнага ўрэгулявання і ўстанаўленьня афіцыйных адносін.
Пераход Баўгарыі зь лева на эўра адбудзецца з 1 студзеня 2026 году, праз 19 гадоў пасьля таго, як гэтая краіна з насельніцтвам 6,4 мільёна чалавек далучылася да Эўрапейскага Зьвязу.
Злучаныя Штаты Амэрыкі часткова прыпыняюць пастаўкі зброі, раней абяцанай Украіне для выкарыстаньня ў вайне з Расеяй. Тлумачаць, што рашэньне прынята пасьля таго, як Пэнтагон выявіў занадта вялікае скарачэньне амэрыканскіх запасаў.
У ноч на 30 чэрвеня тысячы людзей у некалькіх гарадах Сэрбіі перакрылі вуліцы. Яны патрабавалі вызваленьня затрыманых двума днямі раней за пратэсты супраць палітыкі прэзыдэнта краіны Аляксандра Вучыча і ягонага ўраду.
Пасьля саміту NATO ў Гаазе, лідэры ЭЗ зьбяруцца ў Брусэлі 26 чэрвеня на Эўрапейскую раду. На парадку дня шмат пытаньняў, у тым ліку Іран, дзе Эўразьвяз імкнецца захаваць уплыў, а таксама пэрспэктывы ўступленьня ў ЭЗ Украіны.
Іранскі ракетны ўдар па авіябазе Аль-Удэйд у Катары быў вельмі сымбалічным актам, старанна вывераным, каб паслаць сыгнал рашучасьці, пазьбегнуўшы пры гэтым больш маштабнага і разбуральнага канфлікту, піша аналітык Радыё Свабода Кіан Шарыф.
За больш чым тры гады вайны з Украінай з расейскай арміі дэзэртавалі больш за 50 тысячаў чалавек. Сярод іх аказваюцца і салдаты тэрміновай службы — тэрміновікі, якіх нібыта забаронена выкарыстоўваць у баявых дзеяньнях. Каб абысьці гэтае правіла, іх усё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты.
Ці выбухне поўнамаштабная вайна? Ці адпомсьціць Іран амэрыканскім базам у рэгіёне? Ці перакрые Тэгеран пастаўкі нафты ва ўсім сьвеце праз Армускі праліў? Ці працягне Ізраіль беспрэцэдэнтны абстрэл іранскіх абʼектаў? Ці ўцягнуцца Злучаныя Штаты ў чарговую поўнамаштабную вайну на Блізкім Усходзе?
Ці не стаіць за ізраільскімі ўдарамі па ядзернай інфраструктуры больш амбітная мэта — зьмена ўлады ў краіне? І ці не памылковыя такія чаканьні? Гэтае пытаньне апошнімі днямі не сыходзіць з увагі іранскіх аналітыкаў.
У Кіеве ня менш як 14 чалавек загінулі, 114 пацярпелі пасьля масавага расейскага ўдару па горадзе ў ноч на аўторак. У адным са шматпавярховых жылых дамоў абрынуўся цэлы пад'езд. Адэсу атакавалі беспілётнікі. Загінулі два чалавекі, яшчэ аднаго шукаюць пад заваламі. Пацярпелых – некалькі дзясяткаў.
Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі – гэта дэманструюць фатаграфіі з месца падзеяў.
Пасьля тэлефоннага абмеркаваньня абвастрэньня канфлікту на Блізкім Усходзе з Уладзімірам Пуціным 14 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што ён і прэзыдэнт Расеі лічаць аднолькава: «гэтая вайна паміж Ізраілем і Іранам павінна скончыцца».
Украінская служба Радыё Свабода здолела вызначыць расейскіх вайскоўцаў, якія, імаверна, спрычыніліся да расстрэлаў чатырох цывільных грамадзян і двух удзельнікаў мясцовай тэрытарыяльнай абароны ў Бучы.
Людзі, якія жывуць побач з шахтамі, што належаць кітайцам ў Сэрбіі і Таджыкістане, сутыкаюцца з аднолькавай пагрозай: атручанае паветра, дэградацыя сельскагаспадарчых угодзьдзяў і адсутнасьць сродкаў прававой абароны.
Эўрапейская камісія дала Баўгарыі дазвол на далучэньне да адзінай валюты эўразоны з 1 студзеня 2026 году, гаворыцца ў дакумэнце, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ