Індэкс Беларусі ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця (МУР), які вызначае ААН з 2016 году, у 2025 годзе зьнізіўся на 8 радкоў у параўнаньні з 2021 годам, калі рэйтынг вызначалі апошні раз. Тады было 24 месца, цяпер — 32.
Падзеі 17 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На ранейшыя звароты экспэртаў ААН улады Беларусі не адказалі.
Пагрозы родным і кліпы, якія нельга паказаць. Свабода пагаварыла з фронтмэнам горадзенскага гурту «Дзецюкі», які ўлады Беларусі празь пяць гадоў пасьля пратэстаў 2020-га прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Міністэрства замежных справаў Казахстану адмовіла ў акрэдытацыі 16 супрацоўнікам Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС).
Блогер Андрэй Павук у размове з карэспандэнтам Свабоды назваў «пустой справай» завядзеньне супраць яго ў Беларусі чарговай крымінальнай справы за нібыта зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на сэмінары Парлямэнцкай асамблеі NATO і Эўрапарлямэнту. Яна заявіла, што перамога Ўкраіны адкрые шлях да пераменаў у Беларусі, заклікала не саступаць Лукашэнку і падзякавала за вызваленьне свайго мужа.
Беларуска Галіна Красьнянская, якая больш за 20 гадоў жыве ў Швэцыі, увесну 2023 году прыехала наведаць бацькоў і трапіла на пяць гадоў за краты — «за фінансаваньне ўзброенага фармаваньня ва Ўкраіне». Праз 2 гады і 2 месяцы яе вызвалілі.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Пікет у падтрымку зьняволеных праваабаронцаў «Вясны» прайшоў 14 ліпеня ў цэнтры Вільні, на пляцы Вінцаса Кудзіркі.
Неўзабаве ў Беларусі сканчаецца 5-гадовы тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых «пратэставых» артыкулаў. Ці азначае гэта, што рэпрэсіі спыняцца? Паслухалі ўдзельнікаў пратэстаў і юрыста.
Падзеі 14 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIII–XVIII стагодзьдзях існавала вельмі разьвітая і складаная судовая сыстэма, якая налічвала дзясяткі судоў розных узроўняў, для розных станаў, з рознымі функцыямі. Праверце, наколькі добра вы ведаеце гісторыю судовай сыстэмы ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
10–13 ліпеня за 20 кілямэтраў ад мяжы Беларусі праходзіць Фэстываль Абуджаных Tutaka. Расказваем, што там адбываецца.
За год колькасьць вакансіяў для адмыслоўцаў у штучным інтэлекце расьце ўдвая. Як нэўронныя сеткі зьмяняюць рынак працы, ці заменяць яны чалавека і якія спэцыялісты ўжо бязь іх ня могуць? Разьбіраемся.
Апэляцыйны суд Тбілісі адмяніў папярэднюю пастанову гарадзкога суду Тбілісі, які раней не пагадзіўся з рашэньнем Дэпартамэнта міграцыі Грузіі аб адмове ў прадстаўленьні міжнароднай абароны беларускаму праваабаронцу Раману Кісьляку.
Пра сваё стаўленьне да вэтэрана беларускай палітыкі ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла вышук Вадзіма Шаўчэнкі 18 чэрвеня 2025 году. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групе.
Загрузіць яшчэ