Праваабаронцам вядома, што толькі ў Менску сотні чалавек праходзяць у справах аб удзеле ў пратэстах 2020 году

Сьледчы камітэт у Менску, архіўнае фота

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра вялікую колькасьць рэпрэсаваных у палітычных справах у Беларусі.

Яны назвалі ўзровень рэпрэсіяў «шакавальным»:

«Вядома пра некалькі сотняў чалавек, што апошнімі тыднямі сталі фігурантамі крымінальных справаў аб удзеле ў пратэстах.

Гэта зьвязана з тым, што неўзабаве міне 5 гадоў з часу акцыяў пратэсту, а значыць, скончыцца тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу, пасьля чаго ўдзельнікаў пратэстаў нельга будзе асудзіць паводле яго ім. Але адзначым, што працягнецца перасьлед паводле артыкулу 293 КК (удзел у масавых беспарадках)».

Праваабаронцы надалей зьбіраюць інфармацыю пра суды і іншы перасьлед.

Вядома, што беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы, цяпер правяраюць і апытваюць часьцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ў роспачы». Пагаварылі з тымі, хто думае вярнуцца ў Беларусь пасьля сканчэньня тэрміну даўніны «за пратэсты»