Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуску Натальлю Говараву з трыма дзецьмі эвакуавалі зь Беларусі пасьля прысуду за камэнтары


Натальля Говарава зь дзецьмі
Натальля Говарава зь дзецьмі

Натальля Говарава, 43-гадовая цырульніца з Воршы і маці траіх дзяцей, вымушаная была пакінуць Беларусь пасьля таго, як яе асудзілі на 4 гады «хіміі» за камэнтары.

«У 2020 годзе, калі спачатку зьявілася надзея на палітычныя зьмены ў Беларусі, а потым зьнікла, я вельмі цяжка гэта перажывала. Невыносна балюча было чытаць аб затрыманьнях, арыштах, катаваньнях, звальненьнях, перасьледах людзей, нязгодных з вынікамі выбараў», — расказвае Натальля Говарава сваю гісторыю на сайце BySol.

За камэнтары з асуджэньнем бесчалавечнасьці і беззаконьня прадстаўнікоў улады і сілавікоў яе затрымалі восеньню 2024 году проста на працы.

«Я ніколі ня думала, чытаючы СМІ, што ўвесь той кашмар, празь які праходзяць палітзьняволеныя, давядзецца перажыць і мне», — прызнаецца яна.

Пасьля ператрусу яе адвезьлі на допыт у ГУБАЗіКу. Там ёй і сямʼі пагражалі, абражалі і прымусілі запісаць «пакаяльнае відэа».

Праз два тыдні яе арыштавалі паводле за абразу Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады (артыкулы 368 і 369 КК).

Тры з паловай месяцы Натальля правяла ў СІЗА ў нечалавечых умовах: бязь цёплага адзеньня, сродкаў гігіены, безь перадача і спатканьняў. Яе падвяргалі зьневажальным надглядам, зьмяшчалі ў карцэр і адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе.

Суд пакараў яе 4 гадамі «хіміі» — а значыць, разлучаў зь дзецьмі

У чэрвені 2025 году, не чакаючы ўступленьня ў сілу прысуду, улады ўключылі Натальлю ў сьпіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці».

І хоць яна падала апэляцыю на прысуд, але страціла надзею на станоўчае рашэньне. І каб застацца зь дзецьмі, вырашыла зьехаць зь Беларусі

З дапамогай ініцыятывы BySol Натальля зь дзецьмі была эвакуяваная ў Польшчу і цяпер часова пражывае ў прытулку для былых палітвязьняў.

«Застаўшыся бяз усяго ў чужой краіне, нам проста няма на што жыць», — напісала Натальля.

На момант публікацыі сабрана крыху менш за палову патрэбнай на першы час сумы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG