Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў, што ў кожнай трэцяй гаспадарцы Беларусі камбайны не гатовыя да жніва


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Урад Беларусі разьлічвае сёлета на 11 млн тон збожжавых ураджаю, што выглядае як рэкорд для апошніх гадоў, хоць камбайны не гатовыя да жніва ў трэцяй частцы гаспадарак.

Камітэт дзяржаўнага кантролю, Генэральная пракуратура і Міністэрства ўнутраных справаў паведамілі на нарадзе аб арганізацыі жніва, што ў некаторых рэгіёнах Беларусі дрэнна падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі. Дзяржаўныя органы выявілі няспраўныя камбайны і зернесушыльныя комплексы, частка адрамантаваных камбайнаў не прайшла дзяржаўны тэхнічны агляд, піша БЕЛТА.

На нарадзе ў Менску 18 ліпеня паведамілі, што збожжаўборачныя камбайны не гатовыя да работы практычна ў кожнай трэцяй з правераных гаспадарак, у асобных арганізацыях рамонт не пачыналі «праз брак запасных частак і мэханізатарскіх кадраў», «не падрыхтаваны склады для прыманьня ўраджаю».

«Ня ўсюды належна паклапаціліся аб забесьпячэньні тэхнікі палівам, запаснымі часткамі, праз што магчымыя страты рабочага часу. Зноў жа, ніяк не пераможам прыпіскі. У 5 працэнтах правераных гаспадарак устаноўленыя выпадкі, калі тэхніка была гатовая да работы толькі на паперы. Дзіўна, каго спрабуюць падмануць», — сказаў на нарадзе 18 ліпеня Аляксандар Лукашэнка.

Тым ня менш ён заявіў, што паводле зьвестак ураду прагназаваны сёлета валавы збор збожжа і збожжавых культураў у Беларусі можа скласьці каля 11 мільёнаў тон.

Паводле зьвестак Белстату, у 2024 годзе валавы збор збожжавых і зернебабовых культураў склаў 8,3 млн тон. У 2023 годзе — 7,7 млн. тон, годам раней — 8,7 млн. тон.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG