У Лос-Анджэлесе аўтамабіль заехаў у натоўп. 30 чалавек параненыя

На месцы здарэньня

Як найменей меней 30 чалавек пацярпелі ва Ўсходнім Галівудзе ў Лос-Анджэлесе, калі каля 2 гадзін раніцы па мясцовым часе ў суботу аўтамабіль заехаў у натоўп людзей на бульвары Вэст-Санта-Моніка.

Як паведамляе CNN са спасылкай на Упраўленьне пажарнай бясьпекі Лос-Анджэлеса (LAFD), 7 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, 6 атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Інцыдэнт адбыўся ля адной з мясцовых канцэртных пляцовак.

На відэазапісах з месца здарэньня бачна, як пацярпелым аказваюць дапамогу на праезнай частцы і тратуары. Некалькі чалавек былі вывезены на насілках, тэрыторыя ачэплена паліцыяй. Былі задзейнічаны 124 супрацоўнікі экстранных службаў. Яны правялі першы агляд пацярпелых і арганізавалі іх транспарціроўку ў бальніцы.

Асоба вадзіцеля і абставіны здарэньня пакуль не паведамляюцца. Вядзецца расьсьледаваньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФБР заявіла, што нападнік у Новым Арлеане дзейнічаў адзін. Сувязі з выбухам Tesla пакуль ня выявілі