Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэці Сміт прысьвяціла свой пратэстны гімн Радыё Свабодная Эўропа на фоне пагроз скарачэньня фінансаваныя


Пэці Сміт падчас фэстывалю ў Глястанбэры ў Вялікабрытаніі, 28 чэрвеня 2015 году
Пэці Сміт падчас фэстывалю ў Глястанбэры ў Вялікабрытаніі, 28 чэрвеня 2015 году

Амэрыканская сьпявачка, паэтка і актывістка Пэці Сміт выказала падтрымку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС), падкрэсьліўшы важнасьць незалежнай журналістыкі і папярэдзіўшы пра пагрозу скарачэньня фінансаваньня з боку цяперашняй адміністрацыі ЗША.

Падчас канцэрту 19 ліпеня ў Празе, дзе знаходзіцца штаб-кватэра РСЭ/РС, 78-гадовая легендарная выканаўца зрабіла паўзу перад выкананьнем свайго пратэстнага гімна People Have The Power, каб прысьвяціць песьню «Стыву і ўсім на Радыё Свабода», маючы на ўвазе прэзыдэнта кампаніі Стывена Капуса.

Пэці Сміт, адна з ключавых фігур нью-ёрскай панк-сцэны 1970-х гадоў, пахваліла працу РСЭ/РС і «многіх важных грамадзкіх інстытутаў», адзначыўшы іх ролю ў данясеньні «важнай інфармацыі да людзей па ўсім сьвеце» і выказала шкадаваньне, што яны «застаюцца без фінансаваньня з боку цяперашняй адміністрацыі маёй краіны».

«Мы павінны працягваць змагацца і падтрымліваць адно аднаго», — дадала яна.

Выступ Сміт, вядомай як «вышэйшая жрыца панку», якая заўсёды спалучала мастацтва з актывізмам, праская аўдыторыя сустрэла гучнымі аплядысмэнтамі, бо многія знаёмыя з гісторыяй і дзейнасьцю РСЭ/РС у рэгіёне.

З 1995 года штаб-кватэра Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода знаходзіцца ў чэскай сталіцы і вядзе незалежнае вяшчаньне на 27 мовах у краіны, дзе свабода прэсы забароненая або істотна абмежаваная.

Падтрымка Сміт прагучала ў момант, калі будучыня фінансаваньня міжнародных мэдыяў, у тым ліку РСЭ/РС, выглядае няпэўнай на фоне прапаноў па скарачэньні бюджэту і зьмяненьні палітычных прыярытэтаў у Вашынгтоне.

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, як і іншыя дзяржаўныя вяшчальнікі — «Голас Амэрыкі», Радыё Свабодная Азія (RFA) і Блізкаўсходняя сетка вяшчаньня (MBN) — апынуліся ў складаным становішчы пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які фактычна разбурыў Агенцтва ЗША па глябальных медыя (USAGM).

USAGM — незалежнае дзяржаўнае агенцтва, якое кантралюе некалькі фінансаваных ЗША СМІ. Разам яны вяшчаюць амаль на 50 мовах і маюць аўдыторыю каля 361 мільёна чалавек штотыдзень.

Пагроза скарачэньня фінансаваньня выклікала хвалю глябальнай падтрымкі з боку мэдыя-экспэртаў, праваабаронцаў і аўдыторыі ў 23 краінах, на якія распаўсюджваецца дзейнасьць РСЭ/РС.

Пэці Сміт — ня першая вядомая музычная асоба, якая выказалася ў абарону РСЭ/РС.

Раней у гэтым годзе гурт R.E.M. перавыдаў сваю дэбютную песьню Radio Free Europe, прымеркаваўшы гэта да Сусьветнага дня свабоды прэсы, каб падкрэсьліць працу арганізацыі ў падтрымку незалежнай журналістыкі і праўды ў тых месцах, дзе яна пад пагрозай.

«Ці то музыка, ці то свабодная прэса — цэнзура дзе заўгодна з’яўляецца пагрозай праўдзе ўсюды», — сказаў тады вакаліст Майкл Стайп, дадаўшы, што гурт «перадае словы падтрымкі адважным журналістам Радыё Свабода».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG