«МТБанк» абвясьціў, што з наступнага месяца USSD-банкінг спыняе працу. «З 1 жніўня даведацца пра балянс карты, рэшту плацяжу па крэдыце, разбракаваць або заблякаваць карту з дапамогай USSD-запыту будзе немагчыма. Усе гэтыя апэрацыі будуць даступныя ў мабільным банку Moby, інтэрнэт-банкінгу „Мой Банк“, у кантакт-цэнтры», — паведамляе банк.
Таксама «МТБанк» з 15 жніўня зьменіць памер камісіі за безнаяўнае залічэньне грошай на рахунак у замежнай валюце, да якога прывязана картка. Цяпер збор складае 2% ад сумы (але не менш за 5 рублёў). У жніўні яго падвысяць да 3%, а мінімальная камісія застанецца на ранейшым узроўні.
«Беларусбанк» з 4 жніўня ўвядзе некаторыя абмежаваньні па картках для сваіх кліентаў. «Каб перашкодзіць ашуканцам зьдзяйсьняць крадзяжы са рахункаў, даведваючыся ў кліентаў інфармацыю для рэгістрацыі картак у мабільных плацёжных праграмах, мы ўсталёўваем некаторыя абмежаваньні, — паведаміў раней банк. — З 4 жніўня пры зьняцьці грошай з выкарыстаньнем лічбавых рэквізытаў картак «Беларусбанка» (токенаў, згенераваных у мабільных плацёжных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы наяўных грошай уводзяцца абмежаваньні: на працягу аднаго дня можна будзе атрымаць не больш за 600 рублёў з картак «Бархат» і не больш за 3000 рублёў — з іншых.
«Банк БелЗЭБ» аб’явіў, што з 1 жніўня адновіць спагнаньне камісіі за абслугоўваньне картак «Белкарт Прэміум», якія аформлены па-за пакетам паслуг. «Па дзеючых і новых картках, як і раней, камісія складзе 1,5 рубля», — паведамляе банк.
«Банк Дабрабыт» з 1 жніўня пачне прапаноўваць нерэзыдэнтам карткі «Белкарт» у рублях тэрмінам дзеяньня на пяць гадоў. «З 1 жніўня будзе выпускацца карта „Спраўная“, кошт выпуску для нерэзыдэнтаў — 200 рублёў, — удакладнілі ў кантакт-цэнтры банка. — На бягучы момант дадзеная карта для нерэзыдэнтаў не выпускаецца».
Форум