Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 9 гадоў таму забілі Паўла Шарамета


Павал Шарамет
Павал Шарамет

Падзеі 20 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 ліпеня 2016 году ў Кіеве загінуў журналіст Павал Шарамет. Аўтамабіль, у якім ён ехаў на працу, выбухнуў на скрыжаваньні цэнтральных вуліц украінскай сталіцы. Павал Шарамет нарадзіўся і вырас у Беларусі, працаваў спачатку ў Менску, потым у Расеі, у 2014 годзе пераехаў у Кіеў. Пачаў супрацоўнічаць з выданьнем «Українська правда» і вёў ранішнія праграмы на «Радио Вести», на этэр якога ён ехаў у дзень гібелі.

Таксама ў гэты дзень

1492 — віленскі сойм абраў Аляксандра Ягайлавіча вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага

1567 — Бітва пры Чашніках. Вялікалітоўскі атрад на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Сярэбранага. У выніку Сангушка вызваліў крэпасьць Ула.

1863 — у Вільню прыяжджае адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду Оскар Авэйдэ, якому Кастусь Каліноўскі заяўляе, што «Літва і Беларусь — зусім асобная і самастойная дзяржава». Гістарычны момант нараджэньня Беларусі як суб’екта палітыкі, а Каліноўскага як першага беларускага палітычнага лідэра.

1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.

1930 — у справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» арыштаваны паэт Уладзімер Дубоўка.

1936 — была падпісаная гэтак званая канвэнцыя Мантрэ аб статусе праліваў Басфор і Дарданэлы. Канвэнцыя захоўвае за гандлёвымі суднамі ўсіх краінаў свабоду праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час, але ўстанаўляе розны рэжым праходу ваенных караблёў у дачыненьні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаваў.

1941 — было створанае Менскае гета, другое паводле велічыні на тэрыторыі СССР (пасля львоўскага). Усяго за гады нацысцкай акупацыі ў ім загінула больш за 105 000 габрэяў.

Мэмарыял "Яма" у раёне былога Менскага гета
Мэмарыял "Яма" у раёне былога Менскага гета

1944 — палкоўнік вэрмахту Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг зрабіў няўдалую спробу замаху на Гітлера.

1994 — Аляксандар Лукашэнка прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі. Інаўгурацыя праходзіла пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй.


У гэты дзень нарадзіліся

1880 Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1924 Уладзімер Анічэнка, мовазнаўца, гісторык мовы, фальклярыст

1931Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.

Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Гай Пікарда, дасьледчык беларускай культуры.
Фэстываль «Магутны Божа», 1993 год. Гай Пікарда, дасьледчык беларускай культуры.

1971 Зьміцер Вайцюшкевіч, кампазытар, сьпявак, музыка.

Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч

1981 Зьміцер Дашкевіч, палітык, палітвязень.

Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

У памяці

1897 Оскар Авэйдэ, адзін з кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду. Памёр на пасяленьні ў Вяцкай губэрні высланы туды за ўдзел у паўстаньні 1863-1864 гадоў.

1926 Фэлікс Дзяржынскі, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне. У 2024 годзе імя Дзяржынскага было нададзенае ліцэю БДУ.

1977Іван Любачка, беларускі гісторык. Аўтар многіх публікацый, у тым ліку «Беларусь пад савецкай уладай, 1917-1957». Ашчаджаныя за жыцьцё сродкі Любачка запісаў на заснаваньне стыпендыяльнага фонду для падтрымання дасьледаваньняў у галіне беларусазнаўства.

1992Валянцін Ждановіч, журналіст і фотамастак.

Валянцін Ждановіч
Валянцін Ждановіч

2023 — з судовага працэсу журналіста Паўла Мажэйкі і адвакаткі Юліі Юргілевіч „хуткая“ забрала горадзенскую актывістку Сьвятлану Рынкевіч. Уначы яна памерла ў шпіталі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG