Паводле Белгідрамэтэацэнтру ў суботу 19 ліпеня захоўваецца пераважна воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы, у асобных раёнах магчымы град. Вецер пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывісты. Максымальная тэмпэратура паветра +21..+27°С.
20 ліпеня ў нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя залевы. 20 ліпеня ўмовы надворʼя будзе вызначаць цыклён з цэнтрам над Беларусьсю. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу +13..+19°С, максымальная днём +20..+26°С.
21 ліпеня ў панядзелак ноччу захаваецца ўплыў цыклёна, які запаўняецца і перамяшчаецца на Смаленскую вобласьць. Чакаецца ноччу воблачна з праясьненьнямі, днём пераменная воблачнасьць. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
22 ліпеня ва аўторак ўмовы надворʼя ўначы будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, раніцай і днём чакаецца перамяшчэньне атмасфэрнага фронту з тэрыторыі Польшчы. Таму чакаецца ноччу пераменная воблачнасьць, днём пахмурна з праясьненьнямі. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. У дзённы час месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпэратура паветра ноччу +12..+18°С, днём +22..+29°С, па паўднёвым усходзе месцамі да +31°С.
Форум