Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Людзі
Тыдзень у фатаздымках, 28 чэрвеня — 3 ліпеня
04 ліпень 2009, 22:48
Тыдзень у фатаздымках, 28 чэрвеня — 3 ліпеня
Друкаваць
Беларускія падзеі ў фотаздымках, 28 чэрвеня — 3 ліпеня 2009 году.
28 чэрвеня, нядзеля
У нядзелю апоўдні дзясяткі актывістаў Гомеля з кветкамі прыйшлі на вуліцу Барысенкі да ізалятара часовага ўтрыманьня сустракаць каардынатара руху “За Свабоду” Ўладзімера Кацору. Акурат у гэты час мінаў тэрмін трохсуткавага арышту палітыка за ўдзел у ланцугу памяці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў генэрала Захаранкі. На знак пратэсту супраць пакараньня удзельнікаў акцыі Ўладзімер Кацора яшчэ ў залі суду абвясьціў сухую галадоўку.
Кіраўнік стваранага руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык і грамадзкія актывісты зь Віцебску і Глыбокага наведалі месца бязьвіннай загубы вязьняў глыбоцкай турмы “Беразьвечча”, якіх турэмная ахова расcтраляла на шляху ў Віцебск у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны.
29 чэрвеня, панядзелак
У Менску пачалася рэспубліканская выстава-кірмаш тавараў і прадукцыі айчынных вытворцаў "Зроблена ў Беларусі".
30 чэрвеня, аўторак
Аб’явіў галадоўку 24-гадовы Аляксандар Жыткевіч з Гарадоччыны. Ён кажа, што галадоўка для яго — адзінае і апошняе выйсьце: ён сірата, яго не бяруць на працу, і на цяперашні момант ён ня мае сродкаў да існаваньня.
Прадстаўнічая дэлегацыя амэрыканскага кангрэсу ўпершыню больш як за 10 апошніх гадоў прыехала ў Беларусь.
У Менску ўвечары рэпэтавалі вайсковы парад
Нядаўна пакладзены асфальт ператварыўся ў пральную дошку.
Фотагалерэя
Позна ўвечары з магілёўскай калёніі вызвалілі грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра
1 ліпеня, серада
У Менску быў урачыста адкрыты помнік падпольшчыкам Кірылу Трусу, Уладзімеру Шчарбацэвічу і Машы Брускінай. Раней на месцы павешаньня патрыётаў была толькі мэмарыяльная шыльда з двума імёнамі — Шчарбацэвіча і Труса. А тое, што ім дапамагала габрэйская дзяўчынка Маша Брускіна, катэгарычна адмаўлялася гісторыкамі і прапагандыстамі. І вось праз 68 гадоў імя Машы Брускінай увекавечана. На фота — выступае выканаўца абавязкаў старшыні менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька
Расьцяжка са словамі “Крымінал Сьвеціка сфабрыкаваны” зьявілася на фасадзе жылога 12-павярховага дома на скрыжаваньні Маскоўскага праспэкту і вуліцы Чкалава. Тым часам у абласным судзе праходзіла 12-е пасяджэньне па справе віцебскага праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, якога судзяць паводле выстаўленага КДБ абвінавачаньня ў распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці. Апазыцыйная моладзь горада вырашыла такім чынам падтрымаць праваабаронцу, у чыю вінаватасьць віцебскія актывісты ня вераць.
У Будславе 1—2 ліпеня прайшло штогадовае свята Маці Божай Будслаўскай. Удзел у ім прынялі некалькі тысяч вернікаў зь Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, ЗША і Расеі.
Відэа
Фотагалерэя
2 ліпеня, чацьвер
У Магілёве адкрылі мэмарыяльны знак у памяць аб забітых у 1941-42 гадах пацыентах мясцовай псыхіятрычнай лякарні.
3 ліпеня, пятніца
Парад з нагоды Дня незалежнасьці разам з Аляксандрам Лукашэнкам прымаў ягоны сын Мікола.
Да месца правядзеньня вайсковага параду ў Менску выстраіліся доўгія чэргі. Кожны, хто хацеў падыйсьці бліжэй, мусіў абавязкова прайсьці праверку мэталадэтэктарам.
Фотарэпартаж з Дня рэспублікі.
У Гомелі на сёлетні Дзень рэспублікі ўпершыню на вуліцы выйшла вайсковая тэхніка — бронетранспарцёр і палутарка з прычэпленай гарматай.
Апошнія навіны
10:00
Назва з слоўніка Ластоўскага, выступ на Майдане і новае жыцьцё ў Каліфорніі. Гурту Amaroka спаўняецца 20 гадоў
00:00
Ужо сёньня: 9 гадоў таму забілі Паўла Шарамета
19:10
Беларускія банкі анансавалі зьмены, якія ўвядуць у жніўні
18:25
Дзяржпагранкамітэт паведаміў, колькі эўрапейцаў уехала ў Беларусь з боку ЭЗ за год дзеяньня пашыранага бязьвізу
усе навіны за дзень >
ЗА КРАТАМІ
БО ЖУРНАЛІСТЫ
Фотагалерэі
Аляксандар Вялікі: Узыходжаньне чэмпіёна Ўкраіны па боксе Вусіка
Мультымэдыя
Вялікае інтэрвію Сяргея Ціханоўскага
Фотагалерэі
«Дух свабоды»: 75 гадоў Радыё Свабодная Эўропа
больш відэа і фота
Самае папулярнае
1
«Вывезьлі гвалт у эміграцыю». Чаму гісторыя былой палітзьняволенай Мэрыем Герасіменкі тычыцца многіх
2
BySol абвясьціў збор на аднаўленьне здароўя Сяргея Ціханоўскага пасьля турмы
3
Эўразьвяз ухваліў 18-ы пакет санкцыяў за вайну Расеі ва Ўкраіне, у тым ліку супраць беларускіх банкаў, кампаніі «Легмаш» і ВПК
4
«Магчыма, ЗША могуць зрабіць яшчэ адну спробу пэўнай „фінляндызацыі“ Беларусі», — амэрыканіст Пянькоўскі
5
Расейскаму фатографу прысудзілі 16 гадоў зьняволеньня за распаўсюджваньне публічных зьвестак пра савецкія бункеры
XS
SM
MD
LG